| Aliaxey Kharytanovich ( @ 2006-12-15 15:44:00 |
генэралы
Некалькі дзён таму, мо зь тыдзень, убачыў у фрэндстужцы яскравую вокладку ад ня меньш зіхоткае кнігі. Адразу прыгадалася, што колькі тыдняў таму працаваў над фотасэсіяй для аналягічнага выданьня, але манітобскага «розьліву». Падалося цікавым разьгледзіць іх разам, калі яны разьмешчаны поруч. Матка Боска, цікавае параўнаньне атрымоўваецца!

Тое што родненькія нашыя «генэралы» ў гальштуках растуць аднекуль зь ніўя, зь меньшага яшчэ падаецца цікавым, але вось чаму яны не ўсьміхаюцца - гэта таямніца. І калосьсе выйшла добрае, й літаркі зьзяюць, але, відаць няма ў іх настрою, нешта іх непакоіць, не дае па-шчыраму ўзрадавацца за ўраджай. А зараз глядзім на іх канадыйскага калегу. Ні табе калосьсяў, ані ніў вакол яго. Але што ж гэта мы бачым ззаду? Зернясьховішча, дарэчы. Дык вось яно ў чым справа... Ён ўжо намалаціў свае зерня й паклаў ціхуценька ў свае сьховішча. Вось чаму ён такі задаволены. А генэралам яшчэ трэ будзе паздымаць свае пінжачкі й гальштучкі, ва ўсіх як ў аднаго - ў дробныя касыя стужачкі, выкаціць камбайны ды жаткі й малаціць, потым веяць, потым на элеватар, адное слова - працы яшчэ нібы не пачыналі. Таму такі сум іх і агарнуў, таму і застылі яны ў роспачы пасярод збажыны.
Яшчэ падаецца мне, што не гаспадары «генэралы» на зямлі сваёй. Стаяць, рукі пляцьмі вісяць, нібы загаду чакаюць. Прынамсі, відавочна чакаюць... А канадыец склаў рукі на грудзёх, і адчуваеш што ён на сваёй зямлі, бач, як рукавы падкасаў, не падыходзь, бо па шые атрымаешь. Вунь, сыны яго, далбаёбы, ззадку ціхенька прытуліліся да трахтура, чакюць бацькавых загадаў. Змена расьце, аднак. А дзе вашая зьмена, «генэралы»? Тут адразу зразумела хто ня толькі рукамі працаваць здольны, а й хую месца знойдзе.
І апошняе. Ну й чаму нельга было сабраць усіх гэтых генэралаў разам, падвесіць ў іх ззаду «захад на балотам» (здаецца безь яго немагчыма ўжо на Беларусі надрукаваць нешта) і зрабіць квалітэтны здымак. А тое атрымаліся дзядзькі зь тварамі рознага колеру, асьвечаныя зь розных бакоў пад плястыкавым сьцягам. Няможна неяк. Ды да таго ж, уяўляю, колькі часу дызайнер над тое вокладкай працаваў, а па што?