Home
Aliaxey Kharytanovich's Journal
12 most recent entries

Date:2007-10-17 13:13
Subject:Рэчы, якія мне ўжо не патрэбныя
Security:Public

Два гады мінула як у мяне няма загарка, камуркі й пачка цыгарэт у кішэні. І адчуваю я сабе бяз гэтых рэчаў выдатна, нішто не замінае майму павольнаму заплыву па жыцьці.

Upd. Спецыяльна для [info]soft_tiger. Два гады мінула як у мяне няма гадзіньніка, мабільніка й я не палю файчу куру.

28 comments | post a comment



Date:2007-09-19 12:30
Subject:Porn Cheeseburger
Security:Public

Мае супрацоўнікі смяяліся, калі заўважылі на YouTube у адным зь відэа пра падарожжа ў Менск вось такі PORN Cheeseburger. :)
Відавочна для іх гэта «порн чызбургер», яны ж бачаць напісана «porn something» і чызбургер намаляваны.
Porn Cheeseburger

post a comment



Date:2007-09-13 21:42
Subject:Восеньскі вецер і шорах лісьця пад коламі
Security:Public

Другі тыдзень запар працую па 12-14 гадзін на дзень. Учора ўвогуле адпрацаваў 16, і калі вяртаўся да дому на сваім ровары з прабітым колам (ну вось так здарылася, адное да аднаго), адчуў нават нейкую асалоду ад павольнага сыходу напругі, ад ціхуткага ясненьня галавы. І зразумеў, што гэтыя такія знаёмыя пачуцьці перадусім нагадваюць мне пра Беларусь. Менавіта пачуцьцё стомы й прыемнае ламаты пасьля працяглае працы ёсьць для мяне адным з увасабленьняў Радзімы. А другім - восеньскі вецер і шорах лісьця пад коламі ровару.

2 comments | post a comment



Date:2007-09-11 18:11
Subject:Паштоўка
Security:Public

Паштоўка для братана.
Чакаю на, прыяжджай да нас у госьці!

2 comments | post a comment



Date:2007-09-11 10:35
Subject:Declensions, cases, gender and tenses
Security:Public

Адзін з дызайнераў нашае агенцыі працуе над улёткай для мясцовага прадуцэнта сельскагаспадарчае тэхнікі. Усё б было як заўжды, яшчэ адна ўлётка да тысячы ім зробленых, каб яна не была запланавана для распаўсюджваньня па расейскамоўным пакупнікам. Таму сядзіць ён над кірыліцаю, цяжка яму й цікава адначасова. Усё падыходзіць да мяне, пытаецца на розныя моманты.
Аднаго часу падышоў, кажа: «Паглядзі, тутай у мяне на вокладку трэба паставіць „ЖАТКА М-150“ у множным ліку.» Набіраю яму «ЖАТКИ М-150», ён зыходзіць, праз колькі хвілін прыносіць надрукаваны макет: «НОВАЯ ВЫСОКОПРОИЗВОДИТЕЛЬНАЯ ЖАТКИ М-150». :)
Давялося растлумачыць аба ўсіх declensions, cases, gender and tenses of weird Russian.

10 comments | post a comment



Date:2007-06-25 23:58
Subject:Нядзеля
Security:Public

Шпалеры, рамонт

Нарэшце дакачаўся на шпалеры, якія не маглі дастарчыць ўжо мо' зь месяц. Таму ў нядзелю адразу ўзяўся й скончыў рамонт у Янькіным пакойчыку. Атрымалася няблага, дачке спадабалася, таму сёння ўрачыста пераехалі з старое калыскі на новы шырокі ложак. "Найс,- сказала Янька засынаючы, яна адчувала што стала значна больш дарослай,- Яня нот а бэйбі энімо".



***

Нататнік суседа

Калі выходзіў у гараж, спаткаў Дэніса, суседа. Жвавы дзядзька гадоў сямідзесяці пяці, мо' нават болей, ён сядзеў з жонкаю пад павецьцю. Ён прывітаўся, ўзняўся й паклікаў мяне падысьці да іх. Узяў са стала нататнік, разгарнуў там дзе было закладзена і пачаў распавядаць, што захапляецца праглядам адное тэлевізійнае праграмы, дзе аўтар вандруе па сьвеце і паказвае розныя цікавыя рэчы. Апошняга дня ён распавядаў пра Беларусь, пра партызан з-пад Навагарадка, пра тое як яны ішлі ў нацысцкія атрады, а потым, прыхаваўшы зброю, ўцякалі да партызанаў, пра атрад Бельскага, пра іх жыццё ў «сабачых норах» (падаецца гэта пра зямлянкі) і тое, што яны рабілі сабе «цікавы абутак з воўны» (чэсанкі), «мелі свой шпіталь» і «дапамагалі габрэям». Распавядаў ён з захапленьнем, а кожны факт ў яго быў занатаваны, я зазіраў час ад часу да яго ў нататнік,- цікава ў ім выглядалі беларускія словы на ангельскі манэр.

***

Дзіцё з камэраю

Ўвечары зрабілі сабе маленькі адпачынак, сядзелі на бэк’ярдзе, Яніна валтузілася вакол з фотаапаратам: "Смайл, смайл", і націскала час ад часу на пімпу.

Фота: Яніна Харытановіч, 2 гады.

***

Нарэшце тарнада

Трохі пазьней ўвечары неба пакрылася хмарамі і лупануў моцны дождж, маланкі зьзялі напрацягу некалькі гадзін безьперапынна. Было цікава, бо ніколі ня бачылі гэткае надвор'я, таму й стаялі ўтраіх: я, жонка й дачка, і глядзелі на гэнае відовішча праз вялікую шыбу залі. А наступнага дня я даведаўся, што тарнада Ф-4 пранеслася недалёк ад нас.

Фота: Джон Скотт Рэйманд.

3 comments | post a comment



Date:2007-06-16 00:11
Subject:Фаварыты
Security:Public

Каб перамагаць зусім ня трэба быць фаварытам.

5 comments | post a comment



Date:2007-06-15 23:56
Subject:Фотаздымкі заўжды распавядаюць у мінулым часе.
Security:Public

Жонка зьбіраецца на канферэнцыю да Саскатуна, едзе праз Манітобу й Саскачаван аўтом. А калі так, я папрасіў фатаграфаваць усё вакол, і як мага болей. Каб ёй было зручна, вырашыў аслабаніць фотакамэру ад папярэдніх здымкаў, да таго-ж і прагарнуў-прагледзеў увесь хатні архіў. Перабіраў, разважаючы аб тым, што мы не заўважаем на тое, як зь цягам часу зьмяняюцца людзі вакол нас. Я ўжо не кажу пра дзетак:

Zoom )
А на некаторыя рэчы хацелася б забыцца, але дапокі неяк не атымліваецца:

Zoom )

4 comments | post a comment



Date:2007-06-14 23:16
Subject:Бессаромная мова альбо згубленае слова
Security:Public

Выпадкова даведаўся, што французская мова нямае эквіваленту ангельскага «shame» (сорам). Да таго ж няма адпаведных слоў да «disrepute», «ignominy», «opprobrium». Усе гэтыя словы ў той ці іншай ступені канстатуюць што чалавеку сорамна. Адзінае слова якім карыстаюцца франкафоны - «honte», яно адпавядае адразу ўсім гэтым ангельскім сінонімам, але вызначае не сорам, а «disgrace» (ганьба, няслава). На пытанне, як правільна сказаць што мне сорамна, мае франкамоўныя супрацоўнікі толькі ўсміхаліся й казалі: «Ты глядзі, напраўду няма слова. А кажы проста pardon.»

5 comments | post a comment



Date:2007-06-13 23:30
Subject:Тарнада й страхавыя агенты
Security:Public

Уначы абяцалі тарнада й вецер больш за сто міль на гадзіну. Я загадзя прыбраў усё зь бэк'ярда, нават у бэйсменьце пакінуў правіянта й цёплыя коўдры. Калі прыбіраўся, падумалася, што зараз, пасля абвяшчэньня папярэджаньня, ўсе цэрквы, кірхі, мячэці й асабліва сінагогі мусяць быць перапоўненыя страхавымі агентамі, што безупынна моляцца.
Як заўжды, сіноптыкі неахайна нахлусілі. Замест тарнада ноччу сыпануў буйны дождж. Я прачнуўся, паглядзеў у вакно на бэк'ярд, ўпэўніўся што страхаўшчыкі-ткі намаліліся як мае быць і зь палёгкай заснуў.

5 comments | post a comment



Date:2007-06-12 23:02
Subject:Pemis de conduire
Security:Public

Permis de conduire
Атрымаў поштаю новую картку ліцензіі кіроўцы. Дызайн відавочна значна лепшы, чым быў дагэтуль, але адно нейкі аніякі ў сэнсе фукцыянальнасьці. Хаця каму спатрэбіцца чытаць нешта на ёй, акрамя асабістага нумара, які да таго ж прадубляваны праз штых-код, ды прозьвішча? Але й яны не патрэбныя, бо на адваротным баку ёсьць магнітная стужка, а паліцыянты ўсё адно заўжды толькі праз кампутар інфармацыю праглядаюць.
Сьмешна, але мая дзіцячая мянушка раптоўна апынулася ў маім асабістым нумары, склазденая зь кавалкаў прозьвішча і імя: KHARYtanovich Aliaxey. Цікава, а што яны робяць зь хіньчыкамі, у якіх прозьвішча - дзьве літары й імя - дзьве літары, а ўсяго патрэбна шэсьць?

9 comments | post a comment



Date:2006-12-15 15:44
Subject:генэралы
Security:Public

Некалькі дзён таму, мо зь тыдзень, убачыў у фрэндстужцы яскравую вокладку ад ня меньш зіхоткае кнігі. Адразу прыгадалася, што колькі тыдняў таму працаваў над фотасэсіяй для аналягічнага выданьня, але манітобскага «розьліву». Падалося цікавым разьгледзіць іх разам, калі яны разьмешчаны поруч. Матка Боска, цікавае параўнаньне атрымоўваецца!

Глядзім... )

10 comments | post a comment


browse
my journal